Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка: у Беларусі была ажыццёўлена спроба не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу

Лукашэнка: у Беларусі была ажыццёўлена спроба не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі была ажыццёўлена спроба не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каляровая рэвалюцыя ў Беларусі была немагчыма. Таму, абапіраючыся на пэўныя ўнутраныя сілы, была ажыццёўлена спроба не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу па прынцыпе бліцкрыгу. Бліцкрыг не ўдаўся. Мы ўтрымалі сваю краіну. Пакуль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мэта праціўнікаў беларускай дзяржаўнасці дакладна не вядома, нельга таксама дакладна прагназаваць, што яны зробяць у далейшым. Але адназначна ад Беларусі яны проста так не адчэпяцца, заявіў Прэзідэнт. "Таму што задзейнічаны вельмі магутныя сілы, і прайграць у гэтай вайне ім быццам  не з рукі, растлумачыў ён. - Але нам трэба выстаяць што б там ні было. І 2021-ы, цяперашні, год будзе вызначальным".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі