11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе арганізавана бясплатная вакцынацыя ад каранавіруса. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Лічу жыццёва важным арганізаваць бясплатную вакцынацыю жыхароў Беларусі ад каранавіруса, што мы і робім", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама запэўніў, што ў Беларусі абавязкова створаць уласную вакцыну, а пакуль ёсць дамоўленасці аб пастаўках расійскай і кітайскай вакцын. Больш таго, ёсць дамоўленасць аб іх вытворчасці ў Беларусі.
"Нашы вучоныя створаць вакцыну. І гэта не толькі для таго, каб цяпер абараніць людзей. Для таго каб цяпер абараніць, мы вырабім расійскую вакцыну, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ж зразумелі: гэта зараза - няхай не кавід, а нейкі свіны, птушыны грып - да нас яшчэ прыйдзе, і нам трэба будзе абараняць людзей у будучым. Таму мы, ствараючы сёння вакцыну ад кавіда, глядзім у будучае. Нам гэта спатрэбіцца ў гэтым ашалелым свеце. Вы павінны разумець, што гэта каштуе вялікіх грошай. Але калі мы сёння не вырабім (у гэтым выпадку - вакцыну), мы будзем у дзясяткі разоў больш плаціць за чужую ў будучым".