Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка расказаў пра пісьмо, якое паступіла да яго з ЕС, па пытаннях барацьбы з COVID-19

Лукашэнка расказаў пра пісьмо, якое паступіла да яго з ЕС, па пытаннях барацьбы з COVID-19
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў пра пісьмо, якое паступіла да яго з ЕС, па пытаннях барацьбы з COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў, што Беларусь у першую хвалю распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, знаходзячыся пад градам крытыкі з-за выбранай мадэлі дзеянняў, змагла ў адзіночку выбудаваць сваю сістэму барацьбы з пандэміяй. А сёння вопыт нашай рэспублікі выклікае цікавасць у тых, хто "паспрабаваў закрыць свой народ у турмах пандэміі". І ў адрас краіны, у адрас яе кіраўніка прыходзяць пісьмы з прапановамі.

"Я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар. Гэта з Еўрасаюза прыйшлі прапановы нам, яны вельмі выгадныя. Абмеркаваць пытанні барацьбы з пандэміяй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы адкажам, калі не адказалі ўжо, што мы гатовы да гэтага. Мы гатовы абмяркоўваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусі не трэба дапамагаць лячыць людзей. "Мы затрацілі велізарныя грошы на гэта - $1,5 млрд з усіх крыніц. Нам трэба дапамагчы проста далей развіваць ахову здароўя. Таму што мы велізарныя грошы ўзялі з будучага, з іншых сфер. Калі гатовы, калі ласка, дапамажыце нам у гэтым плане. Як у нас гавораць: не вучыце нас жыць, а дапамажыце матэрыяльна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі