Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка пракаменціраваў праведзеныя перад УНС маштабныя сацдаследаванні

Лукашэнка пракаменціраваў праведзеныя перад УНС маштабныя сацдаследаванні
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў маштабныя сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя напярэдадні ў краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сацыяльныя праграмы і абавязацельствы выконваюцца ў прывычным для грамадзян рэжыме. Можа, не зусім так, як трэба. Але аб гэтым сведчаць маштабныя сацыялагічныя даследаванні, якія мы нядаўна правялі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што чытае шмат інфармацыі аб тым, што адбываецца ўнутры краіны. "Я і сам бываю на месцах і бачу, чым жывуць людзі", - дадаў ён. Прэзідэнт адзначыў, што па выніках сацыялагічных даследаванняў атрымаў нямала звестак негатыўнага характару, і дадаў, што яму такая інфармацыя важная больш, чым пазітыўная.

 "Калі нехта гаворыць, што ў мяне хтосьці, тры-чатыры-пяць чалавек вакол мяне, у маім бліжэйшым асяроддзі фарміруюць маю думку. Забудзьце: я не той чалавек. Часам на шкоду сабе. Часам трэба было б і прыслухацца да сяго-таго, але я ўсё стаўлю пад сумненне. Гэта мой прынцып", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. І параіў астатнім прытрымлівацца гэтага прынцыпу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі