Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

27 Кст 2020

Лукашэнка пра Усебеларускі народны сход: гэта павінен быць рэальны дыялог аб стратэгіі развіцця краіны

Лукашэнка пра Усебеларускі народны сход: гэта павінен быць рэальны дыялог аб стратэгіі развіцця краіны

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход павінен стаць пляцоўкай для рэальнага дыялогу па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе на падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На разгляд кіраўніка дзяржавы быў вынесены нарматыўны прававы акт аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу і стварэнні арганізацыйнага камітэта па яго правядзенні. "Перш чым падпісаць гэты дакумент, я хацеў бы абмеркаваць з вамі некаторыя аспекты будучага важнейшага палітычнага мерапрыемства", - растлумачыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што Усебеларускі народы сход - гэта асобая форма народаўладдзя ў краіне. І ў час форуму трэба будзе вызначыць, як будзе развівацца дзяржавы ў будучым.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўлада ў Беларусі заўсёды раілася з людзьмі пры прыняцці лёсавызначальных для краіны рашэнняў.

"Гаварыў не адзін раз і яшчэ раз хачу паўтарыць: усё будзе так (і Канстытуцыя, і пытанні будуць вырашацца), як вырашыць толькі беларускі народ. Гэта не пустыя словы. Гэта мая клятва. Я гарантую, што будзе толькі так, як вырашыць народ. Мы не будзем мышкаваннем займацца, не будзем ствараць нешта пад сябе. Як людзі вырашаць - так і будзе", - заявіў ён.

Прэзідэнт лічыць, што ў будучым неабходна на канстытуцыйным узроўні замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. "Гэту форму "народнай творчасці" трэба зрабіць канстытуцыйнай. Не пад якія-небудзь асобы. Справа не ў асобах, - заўважыў ён. - Пяць сходаў прайшло ўжо, і ніхто не сказаў, што гэта было на шкоду. І гэту норму трэба зрабіць канстытуцыйнай. Дарэчы, з дыялогавых пляцовак такія прапановы на маё імя паступалі ўжо. Я падтрымліваю, але гэта народу вырашаць".

Адным з важных пытанняў маючага адбыцца сходу стане падвядзенне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за апошнія 5 гадоў. За гэты перыяд, напрыклад, дасягнуты высокі ўзровень развіцця аграпрамысловага комплексу. У бягучым годзе сабраны ўраджай каля 10,5 млн т усіх збожжавых. "Малайцы, гэта вельмі добры ўзровень. Вось мы на яго ўзабраліся, і трэба трымацца на гэтым узроўні, хто б ні быў прэзідэнтам. Тады будзе хлеб, малако і людзі будуць накормлены", - сказаў Прэзідэнт.

"Жыццё ідзе, краіна працуе, развіваецца, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Нягледзячы на ўсякія выстаўляемыя з боку (перш за ўсё нашых суседзяў) ультыматумы, у спакойным рытме працуюць прадпрыемствы, транспарт і гандаль".

Дзяржава, паводле слоў Прэзідэнта, робіць неабходныя крокі, каб у далейшым так і прадаўжалася. "Людзі працуюць, жывуць і патрабуюць бяспечнага жыцця. Нарэшце людзі, асабліва ў Мінску, ацанілі, што яны могуць страціць. Хочуць так, як было да выбараў. Так і будзе. Мы абавязаны гэта патрабаванне народа забяспечыць. Забяспечыць усімі магчымымі, даступнымі згодна з законам сродкамі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ключавой задачай, якую нам трэба паставіць перад удзельнікамі сходу, з'яўляецца выпрацоўка сучасных, эфектыўных і рэальна дзеючых механізмаў, якія дапамогуць нам вырашыць праблемы, што стрымліваюць эканамічны рост", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым Прэзідэнт адзначыў важную ролю дыялогавых пляцовак, якія цяпер праходзяць па ўсёй краіне. Ён звярнуў увагу, што неабходна арганізаваць дыскусію не толькі на ўзроўні спецыялістаў, парламентарыяў, прадстаўнікоў дзяржструктур, але і пачуць меркаванні, прапановы працоўных калектываў, радавых грамадзян. "Такім чынам мы ўключаем у абмеркаванне актуальных пытанняў вялікую частку нашага грамадства. Вось у чым сэнс гэтых дыялогавых пляцовак", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама даручыў удзяліць увагу пытанню выбрання дэлегатаў сходу. "Тут павінны быць прадстаўнікі абсалютна ўсіх слаёў грамадства, якія хочуць нешта сказаць, хочуць быць пачутымі і ўмеюць слухаць, усіх сацыяльных і прафесійных груп, грамадскіх арганізацый, дэпутаты ўсіх узроўняў. Не толькі кіраўнікі, але і людзі ад станка, ад зямлі, якія непасрэдна ведаюць і адчуваюць усе праблемы простага чалавека, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гэта павінен быць рэальны дыялог па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Няхай людзі адкрыта гавораць, абмяркоўваюць - прымем рашэнні і будзем па іх жыць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі