11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад звязкі Беларусь - Расія залежыць, будзе ў рэгіёне мір або вайна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння пачалі расхістваць сітуацыю ў Расіі, спрабуюць інфармацыйна раскруціць масавыя пратэсты. Пазней іх, магчыма, паспрабуюць сінхранізаваць з беларускімі мітынгамі. Гэта пацвярджае нацэленасць знешніх сіл у тым ліку на зрыў інтэграцыйных праектаў, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"У гэтых абставінах толькі з'яднаўшыся мы захаваем устойлівасць нашых краін. Ад звязкі Беларусь - Расія або Расія - Беларусь залежыць мірная і стабільная будучыня рэгіёна, будзе тут мір або вайна. Ад нашага адзінства з Расіяй усё будзе залежаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.