Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

26 Май 2016

Лукашэнка аб Усебеларускім народным сходзе: Мы не збіраемся займацца нейкім піярам

Лукашэнка аб Усебеларускім народным сходзе: Мы не збіраемся займацца нейкім піярам

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючы адбыцца пяты Усебеларускі народны сход праводзіцца не дзеля піяру, а дзеля выпрацоўкі стратэгіі развіцця краіны на пяцігоддзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе вынесена на абмеркаванне на пятым Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не збіраемся тут займацца нейкім піярам, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нам трэба сапраўды вызначыцца, як мы будзем дзейнічаць у будучай пяцігодцы. Нам трэба сарыентаваць грамадства. І гэта будзе адкрытая размова ўлады з прадстаўнікамі народа".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на Усебеларускі народны сход прыедуць дасведчаныя людзі, якія паказалі сябе ў працы і ведаюць, чым жыве грамадства. "Гэта будуць прадстаўнікі нашага народа. І з іншага боку - улада. Мы адкрыта і сумленна павінны правесці дыскусію, выпрацаваўшы адпаведныя дакументы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Недахопы відавочны, іх хаваць не трэба. Народ іх бачыць. Усё, што добрае, мы нагадаем, што створана не толькі за пяцігодку, але за перыяд навейшай гісторыі. Але галоўнае - гэта выпрацаваць стратэгію на пяцігодку", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі