Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

25 Крс 2016

Краўцоў: Гродзенская вобласць да V Усебеларускага сходу падыходзіць з добрымі паказчыкамі ў АПК

Краўцоў: Гродзенская вобласць да V Усебеларускага сходу падыходзіць з добрымі паказчыкамі ў АПК

25 красавіка, Гродна /Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА/. Гродзенская вобласць да V Усебеларускага сходу падыходзіць з добрымі паказчыкамі ў АПК, што дае магчымасць у далейшым нарошчваць вытворчасць і экспарт тавараў. Такое меркаванне выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Ёсць планы па развіцці вытворчасцей, заснаваных на выкарыстанні мясцовых відаў сыравіны. Аграпрамысловы комплекс - гэта тое, што мы вырошчваем на нашай зямлі, прычым нядрэнна вырошчваем, гэта наша сыравіна. Мы ўжо сёння штогод стабільна атрымліваем ураджай збожжавых у межах 50 ц/га. Перасягнулі рубеж 1 млн т малака, што мы пастаўляем на перапрацоўку. Гэта добрае дасягненне. Ёсць нядрэнныя паказчыкі ў жывёлагадоўлі", - расказаў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што перспектыўныя і такія галіны, як дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, заснаваныя таксама на выкарыстанні мясцовай сыравіны.

"Наша задача - разгарнуць будаўнічы комплекс на вытворчасць экспартных тавараў", - адзначыў губернатар.

У рэгіёне ў будучай пяцігодцы намечана рэалізацыя яшчэ некалькіх знакавых праектаў. На флагмане хімічнай прамысловасці ААТ "Гродна-Азот" вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве другога азотнага комплексу.

"З'яўляюцца і новыя галіны. Узводзіцца атамная станцыя ў Астраўцы. Стаіць задача стварыць прамысловы кластар прадпрыемстваў і вытворчасцей, якія эфектыўна выкарыстоўвалі б танную электраэнергію. Гэта забяспечыць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі, і магчымасць развіваць і пашыраць наш экспарт", - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

Адказваючы на пытанне аб тэмах маючага адбыцца V Усебеларускага сходу, губернатар адзначыў, што ў цэнтры ўвагі будуць прыярытэты развіцця краіны на бліжэйшыя гады. "Абапіраючыся на тыя вынікі, якіх дасягнулі, мы павінны вырашыць, якім чынам рухацца далей. Вядома, усе мы зацікаўлены ў комплексным развіцці краіны ў цэлым і свайго рэгіёна ў прыватнасці. Галоўная задача - вызначыць прыярытэты развіцця, падыходы. Стратэгічныя шляхі руху і развіцця і будуць абмяркоўвацца на V Усебеларускім сходзе", - рэзюмаваў Уладзімір Краўцоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі