Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

12 Лют 2021

Ярашэнка: Беларусь выбудавала трывалыя і адкрытыя адносіны з Кітаем

Ярашэнка: Беларусь выбудавала трывалыя і адкрытыя адносіны з Кітаем

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбудавала трывалыя і адкрытыя адносіны з Кітаем. Аб гэтым заявіў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, выступаючы сёння на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы ў сваім дакладзе падкрэсліў асаблівую ролю адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай, якая няўхільна набліжаецца да статусу першай эканомікі свету. Колькасць сярэдняга класа ў краіне перавышае ўсё насельніцтва ЗША і блізкая да агульнай колькасці жыхароў Еўрасаюза. Гэта робіць яго самым дынамічным, плацежаздольным і прывабным рынкам у свеце. Але галоўнае, КНР здзейсніла прарыў у развіцці тэхналогій будучыні: 5G, штучны інтэлект, анлайн-гандаль, сонечная энергетыка, - сказаў Аляксандр Ярашэнка. - Яшчэ ў 1990-я гады Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў глыбіню і значнасць гістарычных перспектыў Кітая. Наша краіна пабудавала трывалыя і адкрытыя адносіны з КНР. Такі высокі ўзровень адносін з Кітаем маюць усяго чатыры краіны ў свеце - Беларусь, Расія, Пакістан і Вялікабрытанія".

Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, КНР - другі пасля Расіі знешнегандлёвы партнёр Беларусі з гадавым абаротам у памеры $5 млрд. "Паляпшаецца структура экспарту з акцэнтам на канечныя, маржынальныя прадукты. Каля 500 беларускіх экспарцёраў ужо замацаваліся на гэтым канкурэнтным рынку. Акрэдытавана больш за 100 сельгаспрадпрыемстваў. За кошт рэсурсаў КНР у Беларусі ўжо рэалізаваны 24 праекты амаль на $4,5 млрд. Прадаўжаецца работа па іншых вялікіх праектах. У ліку самых значных - Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, завод "БЕЛДЖЫ", аб'екты электраэнергетыкі", - адзначыў кіраўнік індустрыяльнага парка.

Праектнае супрацоўніцтва з Кітаем забяспечыла прырост ВУП на чвэрць за апошнія шэсць гадоў. "Важна, што мы планамерна рэалізавалі пераход ад крэдытаў да прамых інвестыцый, кітайскія прамыя інвестыцыі выраслі амаль у два разы да ўзроўню 2015 года", - сказаў ён.

Асаблівае месца ва ўзаемаадносінах дзвюх краін займае тэхніка-эканамічная дапамога. "Па сутнасці, гэта падарунак кітайскага народа беларусам. За 15 гадоў аб'ём тэхніка-эканамічнай дапамогі перасягнуў $0,5 млрд у рамках 17 праектаў. Пабудавана сацыяльнае арэнднае жыллё, студэнцкі інтэрнат, бальніца і іншыя аб'екты. У бліжэйшыя тры гады за кошт бязвыплатнай дапамогі пабудуем дзве спартыўныя жамчужыны - Нацыянальны футбольны стадыён і басейн міжнароднага ўзроўню", - дадаў кіраўнік "Вялікага каменя".

"Улічваючы хуткасць і пастаянныя змяненні, уношу прапанову па комплексным пераглядзе дырэктывы Прэзідэнта нумар 5 аб развіцці адносін з Кітаем. Па сутнасці, гэта дарожная карта нашага супрацоўніцтва, - адзначыў Аляксандр Ярашэнка. - Нам трэба паскорыць заключэнне двухбаковага супрацоўніцтва аб гандлі паслугамі і інвестыцыямі. Яго рэалізацыя дазволіць паглыбіць узаемадзеянне ў гэтых сферах. Лагістыка, асабліва чыгуначныя перавозкі, адукацыя і турызм, медыцынскія паслугі, банкі і фінансы стануць асноўнымі драйверамі росту для дзвюх краін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі