Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

2 Май 2016

Грамакоўскі: Вырашэнне эканамічных пытанняў павінна задаць тон V Усебеларускаму народнаму сходу

3 мая, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Пошук шляхоў вырашэння эканамічных пытанняў павінен задаць тон на V Усебеларускім народным сходзе. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі.

"Сітуацыя ў свеце дынамічна змяняецца, развіваецца. Мы павінны быць, як кажуць, у трэндзе. Думаю, перш за ўсё размова пойдзе аб вырашэнні эканамічных задач, якія стаяць перад нашай краінай. Эканоміка - гэта аснова, базіс незалежнасці. Абсалютна правільна Прэзідэнт неяк падкрэсліў, што, калі будуць працаваць прадпрыемствы, нам нічога не страшна", - адзначыў Юрый Грамакоўскі.

Праблемы працаўладкавання, занятасці насельніцтва з'яўляюцца надзённымі. "Гэта тое, чым мы, кіраўнікі на месцах, павінны займацца і займаемся штодзённа. Гораду даведзена заданне і па адкрыцці новых прадпрыемстваў, і па стварэнні рабочых месц, у тым ліку па працаўладкаванні на наваствораныя рабочыя месцы. Што датычыцца першага квартала, то мы гэта заданне выканалі. Думаю, што выканаем і па годзе", - дадаў мэр Баранавіч.

Юрый Грамакоўскі быў дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу. Ён адзначыў, што традыцыя правядзення такіх форумаў даказала сваю эфектыўнасць. "Мне здаецца, што гэта форма стасункаў, парады з народам сябе апраўдала. Такім чынам ўзгадняецца кожны пяцігадовы план развіцця краіны, - заўважыў субяседнік. - Я лічу, што ад гэтага вельмі вялікая карысць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі