Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

2 Лют 2021

Галоўчанка расказаў, якім чынам ва УНС змогуць прыняць удзел прадстаўнікі альтэрнатыўных сіл

Галоўчанка расказаў, якім чынам ва УНС змогуць прыняць удзел прадстаўнікі альтэрнатыўных сіл

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, якім чынам у маючым адбыцца VI Усебеларускім народным сходзе змогуць прыняць удзел прадстаўнікі альтэрнатыўных сіл. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння ў інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт адназначна падкрэсліў, што на сходзе павінны гучаць розныя пункты гледжання, ён не павінен быць стэрыльным. Гэта значыць там не павінна быць адсеву непажаданых людзей. Вядома, практычна ўвесь склад дэлегатаў - гэта людзі, якія падтрымліваюць бягучы курс, выступаюць за моцную краіну, не хочуць яе развалу, - сказаў прэм'ер-міністр. - Але, акрамя дэлегатаў, у складзе ёсць і запрошаныя. Калі дэлегатаў практычна 2,4 тыс., то запрошаных плануецца больш за 300 чалавек. Яны будуць удзельнічаць у сходзе - не з'яўляцца дэлегатамі фармальна, не ўдзельнічаць у галасаванні, але тым не менш цалкам удзельнічаць у рабоце, мець права выступлення. Яны прадстаўляюць усе зарэгістраваныя палітычныя партыі. Запрашэнні накіроўваюцца. Хто з іх скарыстаецца запрашэннем?.. За выключэннем, вядома, тых, хто пераступіў закон і свядома стаў на іншы бок, парушыўшы тым самым заканадаўства Беларусі".

"Мы плануем, мяркуем, што людзям з ліку запрошаных, хто прадстаўляе альтэрнатыўныя сілы, мае іншае бачанне, у прынцыпе, на тое, куды трэба рухацца, таксама будзе прадастаўлена слова. Устаноўка кіраўніка дзяржавы, што павінны прагучаць розныя пункты гледжання, будзе выканана. Іншая справа, наколькі будуць канструктыўнымі... Дэлегаты паслухаюць", - заявіў Раман Галоўчанка.

Адначасова ён звярнуў увагу, што альтэрнатыўны пункт гледжання не абавязкова апазіцыйны. "Альтэрнатыўныя пункты гледжання гучалі і гучаць і падчас мерапрыемстваў, якія праводзяцца па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу. Часам нават вельмі альтэрнатыўныя. Але яны прадзяржаўныя. Яны накіраваны на тое, каб зрабіць дзяржаву больш моцнай, устойлівай да знешніх пагроз", - растлумачыў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі