Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

2 Чэр 2016

Для партнёраў Беларусі ў Германіі будуць важнымі рашэнні Усебеларускага сходу

Для партнёраў Беларусі ў Германіі будуць важнымі рашэнні Усебеларускага сходу

2 чэрвеня, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Для партнёраў Беларусі ў Германіі будуць важнымі рашэнні V Усебеларускага народнага сходу аб развіцці на бліжэйшыя пяць гадоў. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі Петэр Дэтмар.

"На Усебеларускім народным сходзе будуць прымацца рашэнні аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Форум дасць магчымасць зразумець, па якім шляху ў далейшым будуць развівацца нашы адносіны. Для партнёраў у Германіі вельмі важная гэта інфармацыя. Яны хочуць ведаць аб краіне, якія задачы ставіць перад сабой рэспубліка, якія ў ёй створаны ўмовы для бізнесу. Таму прынятыя на 2016-2020 гады рашэнні маюць важнае значэнне і для дзелавых колаў Германіі", - падкрэсліў Петэр Дэтмар.

Дыпламат адзначыў, што пастаянна праводзіць работу па азнаямленні нямецкіх бізнесменаў з магчымасцямі беларускіх прадпрыемстваў. Асноўныя тэзісы Усебеларускага народнага сходу ён таксама перадасць зацікаўленым у супрацоўніцтве з Беларуссю.

"Спадзяюся, і ў далейшым нашы краіны будуць паспяхова супрацоўнічаць. Вельмі важна, што, развіваючы эканамічныя адносіны, мы не забываем і аб культурных сувязях", - падкрэсліў пасол.

Сёння Петэр Дэтмар знаходзіцца з візітам у Брэсцкай вобласці. На сустрэчы са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолем Лісам дыпламат абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва Германіі і паўднёва-заходняга рэгіёна Беларусі. Таксама ён наведаў прадпрыемствы свабоднай эканамічнай зоны "Брэст", пабываў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, сярэдняй школе нумар 7, вучні якой паглыблена вывучаюць нямецкую мову.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі