Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

5 Стд 2021

Беларускі саюз жанчын уносіць 67 прапаноў для разгляду на УНС - Богдан

Беларускі саюз жанчын уносіць 67 прапаноў для разгляду на УНС - Богдан
Алена Богдан і першы намеснік старшыні БСЖ Святлана Сітнікава

5 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын уносіць 67 прапаноў для разгляду на Усебеларускім народным сходзе. Аб гэтым расказала журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня грамадскага аб'яднання, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Яна падкрэсліла, што ў гэтым напрамку праведзена вялікая работа ва ўсіх рэгіёнах краіны, жанчыны актыўна ўдзельнічалі ў дыялогавых пляцоўках. "Мы сабралі шмат прапаноў, але выдзелілі 67 найбольш важных. Асноўная частка датычыцца далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Гэта ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнацей, актыўны ўдзел жанчын у жыцці краіны і развіццё жаночага прадпрымальніцтва", - падкрэсліла лідар БСЖ. На яе думку, самае галоўнае - прапановы духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

"Спадзяюся, нашы прапановы ўвойдуць у склад рэзалюцыі і будуць пакладзены ў аснову мерапрыемстваў, якія закладваюцца праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў", - сказала Алена Богдан.

Беларускі саюз жанчын вылучыў 135 дэлегатаў для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе. Такое рашэнне прынята ў час пасяджэння прэзідыума БСЖ, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі з абласнымі арганізацыямі саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі