5 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ушаноўванне ўдзельнікаў вызвалення Беларусі адбылося сёння ў беларускім пасольстве ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уручаючы святочныя пасланні ад кіраўніка беларускай дзяржавы з нагоды 70-годдзя Перамогі расійскім ветэранам, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды шанавалі і будуць шанаваць тых, хто вызваляў беларускую зямлю. Паводле яго слоў, на тэрыторыі Беларусі налічваецца звыш 7,5 тыс. пахаванняў часоў вайны. У іх знаходзіцца прах больш як 2,5 млн салдат і афіцэраў, і толькі ў 450 тыс. з іх устаноўлены імёны.
"Менавіта на плячах савецкіх салдат, партызан, працаўнікоў тылу здабыта Перамога, і гэты факт не падлягае ніякаму перагляду, - заявіў пасол. - Савецкі салдат вызваліў ад карычневай чумы ўсю Еўропу, і яна павінна быць удзячна свайму вызваліцелю".