Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

20 Май 2015

У Беларусі выйдзе ў чэрвені кніга аб усіх помніках у краіне, прысвечаных вайне

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" падрыхтавала кнігу з інфармацыяй пра кожны помнік у Беларусі, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч у час прэзентацыі кнігі "Перамога адна на ўсіх. Казахстан - Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўсіх раёнах мы працавалі з мясцовай уладай і зрабілі пашпарт кожнага помніка краіны. У пачатку чэрвеня кніга выйдзе, у ёй будуць таксама фатаграфіі некаторых помнікаў. На жаль, не ўсіх, таму што кніга атрымалася вялікага аб'ёму", - сказаў Уладзімір Андрыевіч.

Дырэктар выдавецтва паведаміў таксама, што ў будучым кніга ўвойдзе ў электронную энцыклапедыю Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі