Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

4 Май 2015

Святлоў: Да святкавання Дня Перамогі нельга падыходзіць фармальна

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да святкавання Дня Перамогі нельга падыходзіць фармальна. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік ведамства, 9 Мая - адзін з вялікіх дзён, які беларусы захоўваюць у сваіх сэрцах. "Да яго святкавання нельга падыходзіць фармальна", - перакананы Барыс Святлоў.

Паводле слоў міністра, нягледзячы на тое, што з таго часу мінула ўжо 70 гадоў, памяць аб Вялікай Перамозе не страчвае актуальнасці, паколькі трагедыя Вялікай Айчыннай вайны закранула кожную беларускую сям'ю. "І калі ёсць калектыўны розум, то, напэўна, ёсць і калектыўнае сэрца, і ў сэрцах беларусаў памяць пра падзеі ваенных гадоў захоўваецца", - сказаў ён. Барыс Святлоў нагадаў, што ў бягучым годзе ў краіне шырока адзначаецца юбілей Вялікай Перамогі - праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, сустрэчы, канцэрты. "І ўсё гэта робіцца не для птушачкі, а ад душы", - заўважыў міністр культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі