Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

3 Крс 2015

Пасольствы Беларусі і Расіі ў Венгрыі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў ваенна-мемарыяльнай сферы

Пасольствы Беларусі і Расіі ў Венгрыі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў ваенна-мемарыяльнай сферы

3 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольствы Беларусі і Расіі ў Венгрыі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў ваенна-мемарыяльнай сферы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі ў Будапешце.

Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі і кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Венгрыі Уладзімір Сяргееў 3 красавіка падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў ваенна-мемарыяльнай сферы паміж пасольствамі краін СНД (Беларусь, Казахстан, Расія), якія акрэдытаваны ў Венгрыі. Дакумент прадугледжвае правядзенне сумесных памятных мерапрыемстваў і ўзаемадзеянне ў архіўнай рабоце па пошуку месц пахаванняў савецкіх воінаў на тэрыторыі Венгрыі і ўшанаванні іх памяці.

У гэты ж дзень прадстаўнікі дыпламатычных місій Беларусі, Расіі і Казахстана ў Венгрыі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка савецкім салдатам у цэнтры Будапешта. Мерапрыемства адбылося з нагоды 70-годдзя вызвалення Венгрыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі