Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

25 Сак 2015

На "Баль Пераможцаў" у Мінску запрошаны каля 500 ветэранаў ВАВ

На

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Баль пераможцаў" для ветэранаў ВАВ, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ў Мінску 30 красавіка. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

Удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства, якое адбудзецца ў выставачным комплексе "БелЭкспа", стануць каля 500 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Свята пройдзе ў фармаце "Блакітнага агеньчыка", а са сцэны словы віншаванняў скажуць і прадстаўнікі гарадскіх улад, міністэрстваў і ведамстваў, а таксама зоркі беларускай эстрады. Тут жа ў запрошаных на свята будзе магчымасць азнаёміцца з біяграфіяй ветэранаў. Вядома, не абыдзецца "Баль Пераможцаў" без сюрпрызаў і падарункаў.

Улічваючы ўзрост ветэранаў, ім дапамогуць прыехаць на ўрачыстасць і будуць суправаджаць у час самога свята. Немалаважнае значэнне арганізатары мерапрыемства ўдзеляць падрыхтоўцы пажылых людзей да мерапрыемства: напярэдадні балю ўсім яго ўдзельнікам прадаставяць бясплатныя цырульніцкія і бытавыя паслугі.

Першы ветэранскі баль адбыўся ў Мінску 19 чэрвеня 2014 года. Ён быў прысвечаны святкаванню 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел 500 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны і жывуць у Мінску, а таксама 30 членаў Маскоўскага гарадскога савета ветэранаў, якія прымалі ўдзел у 1944 годзе ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі