7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бельгіі адкрылі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры Бруселя марафон беларускага кіно, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Першай кінастужкай паказу стала карціна рэжысёра Сяргея Лазніцы "У тумане", знятая па аднайменнай аповесці пісьменніка Васіля Быкава", - расказалі ў МЗС. На працягу месяца гледачы змогуць таксама ўбачыць такія фільмы беларускай вытворчасці, як "Брэсцкая крэпасць", "Сляды апосталаў", "Ідзі і глядзі". Сярод дакументальных стужак - праекты "І будзе жыць Хатынь", "Бумеранг", "Музыка ваенных гадоў", "Мая радня". Таксама будзе паказаны дакументальны серыял Агенцтва тэленавін (тэлеканала "Беларусь 1") "Сімвал Перамогі".
Кінапаказы праходзяць у час Фестывалю мастацкіх фільмаў аб вайне 1941-1945 гадоў, арганізаванага дыпламатычнымі місіямі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.