3 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Калі паўтарамільярдны кітайскі народ будзе помніць і шанаваць вынікі і праўду аб Другой сусветнай вайне - нікому не ўдасца яе сказіць, аддаць забыццю. Аб гэтым заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю кітайскай газеце "Жэньмінь Жыбаа" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка напярэдадні рабочага візіту ў КНР. Інтэрв'ю апублікавана ў сённяшнім выпуску газеты, паведамляе БЕЛТА.
"Неабходна сумленна прызнаць, што ў свеце існуюць сілы, зацікаўленыя ў пераглядзе вынікаў Другой сусветнай вайны. Для чаго яны гэта робяць? Каб, паставіўшы пад сумненне гістарычную праўду, аспрэчыць цяперашнія правы і інтарэсы краін, што вынеслі асноўны цяжар вайны ў Еўропе і Азіі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. На яго думку, гэтага нельга дапускаць.
"Як гаворыцца ў адным вядомым выслоўі, тыя, хто не засвоілі гісторыю, абавязкова яе паўтораць. І ў гэтым кантэксце на Кітай ускладзена асаблівая, калі хочаце, гістарычная місія: калі паўтарамільярдны кітайскі народ будзе помніць і шанаваць вынікі і праўду аб Другой сусветнай вайне - нікому не ўдасца яе сказіць, аддаць забыццю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-