Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

1 Ліп 2015

Лукашэнка: Галоўная гістарычная заслуга ў выратаванні чалавецтва ад нацызму належыць савецкаму народу

Лукашэнка: Галоўная гістарычная заслуга ў выратаванні чалавецтва ад нацызму належыць савецкаму народу1 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Галоўная гістарычная заслуга ў выратаванні чалавецтва ад нацызму належыць савецкаму народу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І мы, і нашы нашчадкі заўсёды павінны помніць - галоўная гістарычная заслуга ў выратаванні чалавецтва ад нацызму належыць савецкаму народу! І менавіта Савецкі Саюз, у склад якога ўваходзіла і наша Беларусь, прынёс самую вялікую ахвяру на алтар Перамогі", - сказаў беларускі лідар.

"Мы ніколі не павінны забываць - менавіта ў Беларусі супраціўленне агрэсарам было самым масавым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў гады акупацыі ішла сапраўдная бітва за свабоду і незалежнасць роднай зямлі, яна з'яднала народ, спарадзіла небывалы ў гісторыі ўздым патрыятызму і мужнасці.

"Нашы партызаны і падпольшчыкі свой другі фронт, фронт супраціўлення адкрылі ў першыя дні вайны. Яны скавалі вялізныя сілы праціўніка, паралізавалі перамяшчэнне войскаў у ходзе рэйкавай вайны і партызанскіх рэйдаў, вызвалялі ад акупантаў вялікія раёны, супастаўныя з тэрыторыяй некаторых еўрапейскіх краін, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У радах Чырвонай Арміі змагалася амаль паўтара мільёна беларускіх воінаў. Выхадцы з Беларусі самааддана працавалі ў эвакуацыі, удзельнічаючы ў забеспячэнні фронту зброяй і прадуктамі харчавання".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ніколі не забудзецца і працоўны подзвіг тых пакаленняў. "Пасля вызвалення Беларусі яны ўзнялі краіну з руін. Абапіраючыся на падтрымку брацкіх саюзных рэспублік, беларусы вярнулі да жыцця родны край. У пасляваенныя гады ў нас быў створаны магутны навукова-вытворчы патэнцыял, з'явіліся новыя галіны эканомікі, атрымалі развіццё адукацыя, культура, сацыяльная сфера", - адзначыў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу на тое, што рэспубліка выйшла на лідзіруючыя эканамічныя пазіцыі ў Савецкім Саюзе.

Прэзідэнт адзначыў, што гэтыя ліпеньскія дні асаблівыя ў беларускім календары. "Колькі б часу не мінула пасля Вялікай Айчыннай вайны, мы зноў і зноў вяртаемся ў далёкае лета 1944 года, - сказаў беларускі лідар. - Па волі беларускага народа менавіта гэта дата стала галоўным дзяржаўным святам незалежнай Беларусі".

"Для нас святая памяць аб жудасных ахвярах вайны, вялікім подзвігу мільёнаў салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў, мірных грамадзян, якія адстаялі свабоду нашай Айчыны, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Прынята лічыць, што незалежнасць і суверэнітэт дасталіся беларусам мірна, без войнаў, узрушэнняў - амаль дарма. Аднак наш шлях да незалежнасці быў доўгім, цяжкім і крывавым. Толькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны мы страцілі мільёны людзей, кожны трэці загінуў або памёр скалечаным".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі