Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

31 Жнв 2015

Беларуская экспазіцыя на XXVIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прысвечана 70-годдзю Перамогі

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальную экспазіцыю "Кнігі Рэспублікі Беларусь" на XXVIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы арганізуе Міністэрства інфармацыі Беларусі з 2 па 6 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінінфарме.

Беларускія кнігавыдаўцы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі Маскоўскага кніжнага форуму. У гэтым годзе плануецца шырокі паказ кніжных навінак усіх тэматычных напрамкаў - энцыклапедычная, дзелавая, навуковая, навукова-папулярная, вучэбная, вучэбна-метадычная, даведачная літаратура, літаратурна-мастацкая, дзіцячыя выданні.

Асаблівае месца адведзена экспазіцыі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Таксама наведвальнікам выстаўкі будуць прадстаўлены плакаты-пераможцы міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД "Нам дарагі мір" (праект ініцыіраваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі).

Знакавым мерапрыемствам праграмы ўдзелу беларускай дэлегацыі стане правядзенне міжнароднага круглага стала "Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню". Для ўдзелу ў абмеркаванні заяўленай тэмы запрошаны вядомыя літаратары, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе 2 верасня на базе Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У дні выстаўкі адбудзецца перадача камплекта лепшых кніг беларускіх выдаўцоў Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі". Гэта мерапрыемства рэалізуецца ў ходзе дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце".

Акрамя таго, на выстаўцы запланаваны паказ знакавых праектаў на аўтарскіх пляцоўках, удзел беларускай дэлегацыі ў цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатараў Міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі", дзе кнігавыдаўцы Беларусі атрымалі 12 дыпломаў ва ўсіх аб'яўленых намінацыях.

Беларусь шосты раз удастоена вышэйшай узнагароды конкурсу - "Гран-пры" за кнігу "Беларусь замкавая".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі