Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

3 Чэр 2015

Архівісты Расіі і Беларусі рэалізуюць сумесныя праекты аб гісторыі Другой сусветнай вайны

3 чэрвеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Архівісты Расіі і Беларусі будуць супрацоўнічаць па рэалізацыі праектаў аб гісторыі Другой сусветнай вайны. Аб гэтым сёння на сустрэчы кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі і Расіі ў Гродне паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзімір Адамушка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Архівы рэалізуюць шэраг праектаў, мэта якіх - даступнасць фактаў аб вайне для карыстальнікаў дзвюх краін. "У бягучым годзе да 70-годдзя Перамогі архіўная служба Беларусі рэалізавала сумесны з расійскімі калегамі выставачны праект "Выстаялі і перамаглі". Сёння выстаўка дэманструецца ў Нацыянальнай акадэміі навук, а пасля адправіцца падарожнічаць па краіне. З гэтай жа мэтай за апошнія 15 гадоў выдадзена 76 зборнікаў дакументаў, у тым ліку палавіна - сумесна з калегамі з Расіі", - падкрэсліў Уладзімір Адамушка.

Паводле слоў кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі, расійскія архівы, несумненна, маюць найбольшую колькасць інфармацыі па гэтай тэме. Архівісты імкнуцца зрабіць гэтыя дакументы даступнымі не толькі для расіян, але і для грамадзян іншых дзяржаў. Найбольш маштабным праектам у гэтым плане з'яўляецца стварэнне ў бягучым годзе ваеннымі архівамі Расіі базы даных "Памяць народа" (партал на базе праектаў Мінабароны РФ, якія ўжо існавалі, - "Мемарыял" і "Подзвіг народа") з самай буйной у свеце базай даных аб Вялікай Айчыннай вайне, у якой амаль 17 млн запісаў. База размешчана ў інтэрнэце і поўнасцю даступна. Людзі могуць увесці прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, які іх цікавіць, і атрымаць інфармацыю, дзе ён служыў, якія ўзнагароды атрымліваў, у якіх баявых дзеяннях удзельнічаў.

"Вядзецца работа над паляпшэннем рэсурсу - база папаўняецца звесткамі аб удзеле Савецкага Саюза ў іншых войнах, - паведаміў Андрэй Артызаў. - Таксама база папаўняецца звесткамі аб месцах пахаванняў". Абсалютная большасць воінскіх пахаванняў пашпартызавана, дзякуючы гэтаму і выкарыстанню карт у інтэрнэце людзі змогуць убачыць дакладнае месца, дзе пахаваны іх дзяды і прадзеды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі