Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

7 Май 2015

Анісенка: Беларусы павінны захаваць традыцыю ўсенароднага святкавання Дня Перамогі

7 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Беларусы павінны захаваць традыцыю ўсенароднага святкавання Дня Перамогі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску Валерый Анісенка напярэдадні прэм'еры свайго спектакля "Не пакідай мяне...", пастаўленага паводле п'есы Аляксея Дударава ў гонар 70-годдзя Перамогі.

"Я дзіця вайны, нарадзіўся ў 1944 годзе. Маё дзяцінства і юнацтва прайшлі сярод удзельнікаў тых падзей - франтавікоў, партызан, тых, хто быў у тыле. Здаровых мужчын амаль не было - без рук, без ног, параненыя, скалечаныя... Гэта страшна. Але я памятаю і іншае - тую ні з чым не параўнальную атмасферу пераможцаў, якой было прасякнута ўсё жыццё ўнутры нас. Памятаю, як умелі радавацца, як былі шчаслівымі, як усёй вуліцай адзначалі чый-небудзь дзень нараджэння або вяселле", - падзяліўся рэжысёр.

Гаворачы пра спектакль, ён падкрэсліў, што гэта дакументальная споведзь, "выказванне тэатра на тэму вайны і Перамогі". "Я ведаю па вопыце - нідзе так не адзначаецца свята Перамогі, як у Беларусі. І калі мы страцім гэту традыцыю, забудзем - тады і жыць нам не трэба", - сказаў Валерый Анісенка.

Ён адзначыў, што цяпер важна данесці да моладзі гісторыю іх народа. "Без каранёў мы ніхто. А ў нас у Беларусі такія карані, якімі можна і трэба ганарыцца", - перакананы рэжысёр. Ён дадаў, што даўно хацеў паставіць гэту п'есу Аляксея Дударава, і вось нарэшце мару ўдалося здзяйсніць.

Прэм'ерныя паказы спектакля "Не пакідай мяне..." адбудуцца ў Віцебску 7 і 8 мая. У тэатры спадзяюцца, што паглядзець іх новую пастаноўку прыедзе сам драматург. Драматычная балада Аляксея Дударава расказвае пра подзвіг, які здзейснілі сотні тысяч звычайных людзей, у тым ліку жанчын і дзяўчат. Галоўныя героі спектакля - разведчыцы, якія змаглі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Спектакль пра тое, наколькі вайна з яе жорсткасцю і антыгуманнасцю супярэчыць чалавечай прыродзе. Новая пастаноўка - гэта даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця набліжаў Перамогу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі