Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

24 Чэр 2015

Андрэйчанка: Маральны абавязак сусветнай супольнасці - не дапусціць паўтарэння ваенных трагедый

24 чэрвеня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Маральны абавязак сусветнай супольнасці - не дапусціць паўтарэння ваенных трагедый. Такое меркаванне сёння ў Гродне на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага тэме памяці аб сусветных войнах, выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма сённяшняй нашай сустрэчы закранае вельмі няпростыя перыяды навейшай гісторыі. Сумарныя людскія страты ў гады Першай і Другой сусветных войнаў не паддаюцца падліку, а іх вынікі да гэтага дня ўплываюць на развіццё дзяржаў. Нязменна ў эпіцэнтры ваюючых бакоў знаходзілася Беларусь. Неаднаразова перакройваліся яе тэрыторыі, разбураліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і гісторыка-культурныя каштоўнасці. Пакуты не абмінулі ні адну беларускую сям'ю. Праз нягоды прайшлі і іншыя брацкія нам народы. Маральны абавязак сусветнай супольнасці - помніць аб гэтым і зрабіць усё, каб трагедыя не паўтарылася", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці пасяджэння круглага стала.

Ён адзначыў, што сёння грамадскасць трывожаць спробы фальсіфікацыі гісторыі, імкненне пераканаць грамадства, што справядлівае светаўладкаванне можна ўстанавіць шляхам узброенай агрэсіі. "Відавочна, што ў новай сусветнай вайне пераможцаў не будзе. Таму нельга забываць галоўны ўрок гісторыі, які заключаецца ў тым, што вайну лягчэй пачаць, чым завяршыць", - сказаў намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Выступаючы перад прысутнымі, Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ў рэалізацыі свайго знешнепалітычнага курсу Беларусь паслядоўна займае міралюбівую пазіцыю. "Нашы ініцыятывы заўсёды былі накіраваны на вырашэнне міжнародных праблем выключна шляхам дыялогу, узаемапавагі і супрацоўніцтва. Празрыстасць палітычнага курсу, адсутнасць тэрытарыяльных спрэчак з суседзямі, адмова ад ядзернай зброі робяць Беларусь фактарам рэгіянальнай стабільнасці. Краіна ўкладвае значныя рэсурсы ў міжнародныя праграмы па барацьбе з трансгранічнай злачыннасцю, патокамі нелегальнай міграцыі, тэрарызмам. Тым самым, улічваючы наяўнасць трывалага грамадзянскага міру ў краіне, Беларусь выступае донарам бяспекі ў інтарэсах іншых дзяржаў. Мы гатовы і ў далейшым аказваць усялякае садзейнічанне ў мірным урэгуляванні існуючых ваенных канфліктаў і рады ўсім, хто падтрымае Беларусь у гэтым пачынанні", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён падкрэсліў таксама, што ў Беларусі асаблівыя адносіны з Расіяй як стратэгічным партнёрам. Краіны будуюць сваю будучыню сумеснымі намаганнямі. Пры гэтым нараўне з умацаваннем нацыянальных эканомік, абараназдольнасці адным з ключавых напрамкаў супрацоўніцтва з'яўляецца работа над захаваннем гістарычнай памяці, тых базавых каштоўнасцей, якія вызначаюць суверэнітэт дзяржавы, любоў да Радзімы, патрыятызм. Беларускія і расійскія дэпутаты нямала робяць для выхавання моладзі, умацавання духоўнай сувязі пакаленняў. А стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза адкрывае перад імі новыя магчымасці. Задача дэпутатаў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі - выкарыстоўваючы ўсе інструменты парламенцкай дыпламатыі, максімальна садзейнічаць рэалізацыі ўзгодненай эканамічнай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі