Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

25 Май 2017

Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены на салоне ў Санкт-Пецярбургу

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігі, прысвечаныя знакаваму для Беларусі юбілею - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання прадстаўлены на ХІІ Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне, які праходзіць у выставачным павільёне "Міхайлаўскі манеж", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

На нацыянальнай экспазіцыі госці і ўдзельнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з лепшымі кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў 2016-2017 гадоў.

Важнай падзеяй удзелу беларускіх кнігавыдаўцоў у выстаўцы стала адкрыццё аддзела беларускай кнігі ў "Кніжнай лаўцы пісьменнікаў", заснавальнікамі якой выступаюць Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ ўрада Санкт-Пецярбурга, пісьменніцкія арганізацыі Расіі. Наведвальнікам прадстаўлена больш за 550 кніг розных тэматычных напрамкаў, а таксама сувенірная прадукцыя беларускай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі