Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

19 Снж 2017

Выдадзена персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына"

Выдадзена персанальная энцыклапедыя

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдадзена персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына", паведаміў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, выпуск персанальнай энцыклапедыі - заўсёды падзея. У Беларусі выпушчаны энцыклапедыі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, а сёння ўбачыла свет персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына", якая выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Тыраж выдання складае 1,5 тыс. экзэмпляраў. Набыць гэту сумесную працу вучоных, мастацтвазнаўцаў і спецыялістаў выдавецтва можна ў сетцы "Белкніга". Кошт такой кнігі - Br31, рэалізуецца з мінімальнай нацэнкай 5 працэнтаў.

Як дадаў дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч, ідэя выпуску такога выдання ўзнікла два гады таму. Над ім працавалі каля 150 аўтараў, яно змяшчае больш за 1 тыс. артыкулаў, каля 500 фатаграфій.

Уладзімір Андрыевіч дадаў, што выдавецтва ў бягучым годзе падрыхтавала шэраг кніг "Скарыніяны" і практычна ўсе яны адзначаны на міжнародным узроўні. У першую чаргу гэта ўнікальнае выданне "Сусветная спадчына Францыска Скарыны". Кніга выйшла на трох мовах (беларускай, рускай і англійскай). Упершыню ў адным выданні прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага кнігадрукара. Яно атрымала Гран-пры XIV Міжнароднага конкурсу краін - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі - 2017" і Гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўкі Eurasіan Book Faіr 2017.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі