Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

4 Врс 2017

Серыя каліграфічных работ па матывах шрыфтоў Скарыны будзе прадстаўлена ў Мінску

Выстава Усевалада Свентахоўскага "Літары і словы Скарыны" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава беларускага майстра каліграфіі Усевалада Свентахоўскага "Літары і словы Скарыны" будзе прадстаўлена ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў НББ.

Частка прадстаўленых работ адносіцца да летэрынгу - віду мастацтва, у якім рысункі створаны на аснове літар і аб'яднаны ў адну гарманічную кампазіцыю. Асаблівае месца на выставе займаюць таксама шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку, паводле матываў Францыска Скарыны. "Цытаты першадрукара напісаны стылізавана - пад Скарыну, - адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы. - У той жа час створаныя мастаком шрыфты нясуць адбітак сучасных эстэтычных уяўленняў, дызайнерскай стылістыкі".

Выстава прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Яна адкрыецца 6 верасня, азнаёміцца з экспазіцыяй можна будзе да 20 лістапада.

Усевалад Свентахоўскі - адзін з лепшых сучасных мастакоў кнігі, член Беларускага саюза мастакоў. Яго творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расіі, Сербіі, Польшчы, Літве і неаднаразова былі адзначаны шэрагам узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі