Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

6 Врс 2017

Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" збярэ вучоных з 24 краін

Міжнародны кангрэс

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", які 14-15 верасня пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, збярэ вучоных з 24 краін. Аб гэтым паведаміла сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы - начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Наталля Задзяркоўская.

Міжнародны кангрэс стане адным з маштабных мерапрыемстваў, якія пройдуць у дні святкавання 95-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ традыцыйна арганізуе міжнародныя бібліятэчныя кангрэсы штогод, аднак у бягучым годзе ён асаблівы, адзначыла спецыяліст. Удзел у форуме прымуць вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі навуковых, навучальных, культурных устаноў Беларусі і многіх замежных краін, вядомыя эксперты і спецыялісты з сусветным імем.

Як дадаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, галоўнай тэмай кангрэса стане размова кнігазнаўцаў, якія даследуюць еўрапейскую і нацыянальную кнігу, яе ўплыў на развіццё краін і цывілізацыі, аб тым, як захаваць гэту спадчыну, якім чынам зрабіць яе даступнай для ўсяго свету. На думку Рамана Матульскага, вучоныя могуць нямала зрабіць для аб'яднання народаў, у першую чаргу еўрапейскіх, якія маюць агульную культурную прастору. Кангрэс будзе працаваць на працягу двух дзён у НББ і Нясвіжскім замку. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" пройдзе пад эгідай ЮНЕСКА.

Яшчэ адна кульмінацыйная падзея юбілейных святкаванняў - міжнародны выставачны праект "Францыск Скарына і яго эпоха". Адкрыццё адбудзецца таксама 14 верасня. Паводле слоў Наталлі Задзяркоўскай, "Францыск Скарына і яго эпоха" - самы маштабны выставачны праект гэтага года. Ён унікальны тым, што ў экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў на фоне ранняга еўрапейскага кнігадрукавання - першых выданняў шэрага еўрапейскіх краін на нацыянальных мовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі