28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Конкурс для рэгіянальных і карпаратыўных друкаваных СМІ на тэму 500-годдзя беларускага кнігадрукавання "Спадчына" стартуе 1 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім саюзе журналістаў.Удзельнікамі конкурсу могуць стаць як рэгіянальныя і карпаратыўныя друкаваныя СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі, так і асобныя творчыя работнікі гэтых выданняў.
Лаўрэаты конкурсу "Спадчына" па асвятленні тэмы 500-годдзя беларускага кнігадрукавання будуць вызначаны ў наступных намінацыях: "Лепшае рэгіянальнае выданне", "Лепшае карпаратыўнае выданне", "Лепшая публікацыя ў рэгіянальнай прэсе", "Лепшая публікацыя ў карпаратыўнай прэсе", "Лепшы фотасюжэт", "Лепшы літаратурны твор".
Матэрыялы, апублікаваныя з 1 студзеня па 30 чэрвеня бягучага года, неабходна прадставіць у Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста па пошце
(220013, г. Мінск, вул. Сурганава, 48а, Беларускі саюз журналістаў) або асабіста да 15 ліпеня. Абавязкі журы конкурсу ўскладаюцца на Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста.Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку.
Па выніках конкурсу РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі выдасць зборнік лепшых матэрыялаў.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз журналістаў", РВУ "Выдавецкі дом "Звязда".