Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

20 Чэр 2017

Альбом "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" ўдастоены Гран-пры конкурсу кніжнай выстаўкі ў Астане

Альбом

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альбом "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" ўдастоены Гран-пры конкурсу ІІ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Eurasian Book Fair 2017, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч.

На ІІ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Eurasian Book Fair 2017, якая прайшла 15-18 чэрвеня ў Астане, адбыўся конкурс у шасці намінацыях, і галоўная ўзнагарода гэтага конкурсу прысуджана кнізе-альбому "Сусветная спадчына Францыска Скарыны". Кнігам беларускіх выдавецтваў былі прысуджаны дыпломы рознай ступені і ў іншых конкурсных намінацыях, расказаў Уладзімір Андрыевіч.

У намінацыі "Навука і інавацыі" дыплом І ступені прысуджаны кнізе "Бренды Беларуси. Машины", выпушчанай у Год навукі выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Альбом "Сусветная спадчына Францыска Скарыны"У намінацыях "Лепшае краязнаўчае выданне" і "Лепшая вучэбная кніга" дыпломаў другой ступені ўдастоены кнігі выдавецтва "Пачатковая школа" - "Я - гражданин Республики Беларусь" і "Музыка. Учебное пособие для 3-го класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения". Кнізе гэтага выдавецтва "Белорусские народные сказки" прысуджаны дыплом трэцяй ступені ў намінацыі "Кніга для дзяцей і юнацтва".

Энцыклапедычнае выданне "Большая энциклопедия маленького профессора" (выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі") таксама ўзнагароджана дыпломам выстаўкі. Спецыяльнага дыплома журы ўдастоена кніга-альбом "Минск. Проспект Независимости" (ТДА "Бяловагруп").

Як адзначыла кіраўнік праекта Eurasian Book Fair Раўшан Турлынава, беларусы чарговы раз здзівілі прадстаўленымі на конкурс кнігамі. Бо і на папярэдняй І Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы кніга-альбом "Беларусь. Краіна і людзі" выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" была ўдастоена Гран-пры конкурсу.

Альбом "Сусветная спадчына Францыска Скарыны"На ІІ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Eurasian Book Fair 2017 у Астане было прадстаўлена больш за 10 тыс. кніг з 25 краін свету: Беларусі, Расіі, Кітая, ЗША, Германіі, Польшчы, Турцыі, Ірана, Індыі, Манголіі і іншых дзяржаў. Беларусь прадставіла больш за 300 выданняў, паказаўшы ўвесь спектр літаратуры, якая выдаецца ў краіне, у тым ліку краіназнаўчую, дзіцячую, вучэбную. За дні работы выстаўку наведалі амаль 20 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі