Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

7 Снж 2017

Адна з першых беларускіх марак з партрэтам Скарыны экспануецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

Адна з першых беларускіх марак з партрэтам Скарыны экспануецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з першых беларускіх марак з партрэтам Францыска Скарыны экспануецца на філатэлістычнай выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара НББ Алесь Суша.

У экспазіцыі "Спадчына і гонар Беларусі" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання дэманструюцца маркі, канверты і паштовыя карткі, прысвечаныя багатай гісторыі і культуры Беларусі, выдатным асобам і падзеям, сучасным рэаліям дзяржавы.

Наведвальнікам выстаўкі прадстаўлена рэдкая магчымасць убачыць адну з першых беларускіх марак, якая была выдадзена амаль сто гадоў таму і на якой, што вельмі сімвалічна, знаходзіцца гравюрны партрэт Францыска Скарыны. Выстаўлены маркі і паштовыя канверты з партрэтамі асветніка і яго выданняў, выпушчаныя ў Савецкім Саюзе, Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары за мяжой. Гэта экспанаты з асабістай калекцыі Аляксандра Сушы. Калекцыя сучаснай паштовай прадукцыі на тэму традыцый кніжнай культуры Беларусі прадстаўлена "Белпоштай".

Выстаўка працуе з 7 снежня ў адпаведнасці з умовамі наведвання міжнароднага выставачнага праекта "Францыск Скарына і яго эпоха". Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 8 снежня. Арганізатарамі выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП "Белпошта".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі