Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

13 Сак 2018

Заяўкі на конкурс песні цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў прымаюцца да 15 мая

Заяўкі на конкурс песні цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў прымаюцца да 15 мая

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на конкурс песні цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года прымаюцца да 15 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Гэта паўторны конкурс. Аб'яўлены раней журы прызнала неправедзеным у сувязі з тым, што прысланыя песні не ў поўнай меры адпавядалі ідэйным, змястоўным і творчым задачам конкурсу.

Песні павінны раскрываць тэмы яднання народаў, мірнага спартыўнага спаборніцтва, гасціннасці Беларусі, адлюстроўваць шчырасць і цеплыню краіны, якая прымае ІІ Еўрапейскія гульні. Мэта конкурсу - выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, прыцягненне шырокага кола аўтараў да ўдзелу ў фарміраванні творчага кантэнту Еўрагульняў, стварэнне музычных твораў з нацыянальнымі матывамі, якія маглі б быць выкананы на цырымоніях адкрыцця і закрыцця гульняў.

Аўтарамі музыкі і (або) слоў песень на рускай, беларускай і англійскай мовах могуць выступіць як грамадзяне Беларусі, так і замежныя грамадзяне. Адзін удзельнік можа прадставіць не больш за дзве песні.

Заяўкі падаюцца на паштовы або электронны адрас Беларускай дзяржаўнай філармоніі (220005, Мінск, пр. Незалежнасці, 50, e-mail: philharmonic@tut.by. Кантактная асоба - Ксенія Кохан, тэлефон +375 17 284 45 34) з паметкай "Конкурс на стварэнне песні". У пакет матэрыялаў уваходзяць аўдыязапіс песні, нотны запіс, тэкст на рускай, беларускай або англійскай мовах. Працягласць музычнага твора для сольнага або калектыўнага выканання - не больш як 3 хвіліны.

Ацэнку песень дасць прафесійнае журы. Пераможцам будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 100, 70 і 50 базавых велічынь ( 1 БВ складае Br24,5).

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, дырэкцыя па правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, Беларуская дзяржаўная філармонія.

З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ў 2019 годзе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі