Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 Чэр 2018

Вызначаны турыстычны аператар II Еўрапейскіх гульняў

Вызначаны турыстычны аператар II Еўрапейскіх гульняў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны турыстычны аператар II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі.

РУП "Цэнтркурорт" будзе аказваць паслугі асобным турыстам, групам турыстаў, арганізаваным групам балельшчыкаў і іншым кліентам у перыяд падрыхтоўкі і правядзення спартыўнага форуму. Выбар дырэкцыі не выпадковы: "Цэнтркурорт" валодае паспяховым вопытам прадастаўлення турыстычных паслуг гасцям чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Мінску ў 2014 годзе.

"Балельшчыкі - гэта вельмі вялікі складнік Еўрапейскіх гульняў разам з афіцыйнымі ўдзельнікамі. Прадпрыемства мае сетку ўстаноў па размяшчэнні турыстаў. Акрамя таго, ёсць сур'ёзная дагаворная база з іншымі фірмамі, групамі і атэлямі. Залог поспеху нашага супрацоўніцтва ў своечасовым абмене дакладнай інфармацыяй", - расказаў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

"Да II Еўрапейскіх гульняў мы падыходзім з інтэрнэт-парталам зусім іншага ўзроўню - VETLIVA. Ён з'яўляецца часткай дзяржаўнай праграмы і бачыцца нам асноўным інструментам для турыстаў, якія прыедуць у Беларусь на спартыўны форум. Праз партал можна набыць паслугі рознага ўзроўню: гасцінічныя, экскурсійныя, санаторна-курортныя, а таксама паслугі трансферу, пры гэтым самастойна фарміруючы свой турыстычны пакет", - адзначыў дырэктар "ЦэнтрКурорта" Алег Міхайлаў.

Паводле слоў Алега Міхайлава, асаблівасць партала VETLIVA, які стане турыстычнай анлайн-пляцоўкай маючых адбыцца Еўрапейскіх гульняў, яшчэ і ў тым, што ён прадастаўляе магчымасць усім удзельнікам турыстычнага рынку Беларусі (гасцініцам, хостэлам, тураператарам) свабодна размясціць тут свой прадукт. Сэрвіс VETLIVA даступны для кліентаў з любой кропкі свету, інтэграваны са многімі папулярнымі плацежнымі сістэмамі, працуе поўнасцю ў аўтаматычным рэжыме на рускай, беларускай і англійскай мовах. На сённяшні дзень на партале зафіксавана каля 600 тыс. унікальных наведвальнікаў, тут актыўна вядзецца анлайн-продаж турпаслуг. Сэрвіс VETLIVA - яшчэ і турыстычны гід па Беларусі. На ім можна знайсці апісанне ўнікальнай прыроды, культуры, славутых мясцін, цікавыя факты пра гісторыю, традыцыі, нацыянальную кухню, турыстычныя падзеі, правілы ўезду і знаходжання.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4000 атлетаў з 50 краін разыграюць 201 камплект узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі