Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

8 Стд 2018

У Мінінфарме абмеркавалі работу СМІ на Еўрагульнях-2019

У Мінінфарме абмеркавалі работу СМІ на Еўрагульнях-2019

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве інфармацыі Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне падкамітэта па пытаннях інфармацыйна-рэкламнага забеспячэння і работы СМІ рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў-2019, паведамілі БЕЛТА ў Мінінфарме.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча. Былі разгледжаны пытанні актывізацыі інфармацыйнага забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску; рэалізацыі праграмы ўключэння жыхароў Беларусі ў мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем Еўрагульняў; арганізацыі і забеспячэння работы прэс-цэнтраў, якія размяшчаюцца ў спартыўных аб'ектах, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы, а таксама даведачна-інфармацыйнай службы для акрэдытаваных журналістаў.

Па выніках мерапрыемства дадзены адпаведныя даручэнні органам дзяржкіравання і арганізацыям па актывізацыі асвятлення ІІ Еўрагульняў, у тым ліку за мяжой.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых рэспубліканскіх СМІ, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дырэкцыі Еўрагульняў, а таксама шэрага міністэрстваў і ведамстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі