18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журы падвяло вынікі конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Пераможцам стала кампазіцыя
"Winners" Леаніда (музыка) і Аляксея (словы) Шырыных. Другое месца заняла песня Bright year, bright you (музыка Яўгена Алейніка, словы Святланы Гераськавай). Трэцяе ў братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных (група "Лайтсаўнд"), якія прадставілі на конкурс кампазіцыю "Champion".У склад журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка ўвайшлі кампазітары, выканаўцы, прадстаўнікі фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года", Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Мінкультуры, Мінспорту, Белтэлерадыёкампаніі.
Аўтарам музыкі і слоў будуць выплачаны грашовыя прэміі.