1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў прайшло сёння ва ўрадзе пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Разгледжана пытанне арганізацыі харчавання ўдзельнікаў гульняў, супрацоўнікаў МУС і іншых катэгорый асоб, якія будуць задзейнічаны ў час правядзення мерапрыемства. Таксама заслуханы даклад аб ходзе стварэння інфармацыйна-тэхналагічнай платформы Еўрагульняў-2019 і забеспячэнні аб'ектаў, задзейнічаных у ходзе спаборніцтваў, доступам у інтэрнэт.
У час пасяджэння размова таксама ішла аб арганізацыі правядзення цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў і выніках разгляду маркетынгавых прапаноў замежных кампаній.
Сярод іншага разгледжаны ход правядзення конкурсу на лепшы талісман гульняў і інфармацыйная кампанія па падрыхтоўцы да мерапрыемства.
Заслуханы даклад аб графіку падрыхтоўкі аб'ектаў, на якіх будуць праводзіцца спаборніцтвы і трэніроўкі ў рамках II Еўрапейскіх гульняў.