Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Чэр 2019

Таццяна Шаракова стала 3-й у жаночай групавой шашэйнай велагонцы ІІ Еўрапейскіх гульняў

Таццяна Шаракова стала 3-й у жаночай групавой шашэйнай велагонцы ІІ Еўрапейскіх гульняў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова заваявала бронзу ў групавой гонцы на 120 км на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу ўсёй дыстанцыі Таццяна Шаракова трымалася ў асноўнай групе і толькі на апошніх метрах дзякуючы фінішнаму спурту здолела ўклініцца ў тройку лідараў. Перад ёй фінішавалі дзве прадстаўніцы Нідэрландаў - чэмпіёнкай стала Ларэна Вібэс з вынікам 3 гадз 08 мін 13 сек, серабро ў Мар'яны Вос. Беларуска Алёна Амялюсік заняла 15-е месца, Настасся Колесава - 42-я, Таісія Насковіч - 56-я, Ганна Церах завяршыла гонку 65-й сярод 69 спартсменак, якія даехалі да фінішу.

Шашэйным велагоншчыкам засталося разыграць яшчэ 3 камплекты ўзнагарод - 23 чэрвеня адбудзецца мужчынская групавая гонка, а 25 чэрвеня пройдуць дзве індывідуальныя гонкі з раздзельным стартам (у жанчын і мужчын).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі