Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

11 Жнв 2017

Талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску павінен быць падобны на Агрыка - удзельнікі ЕЮАФ

Талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску павінен быць падобны на Агрыка - удзельнікі ЕЮАФ

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў 2019 годзе павінен быць падобны на Агрыка. Аб гэтым расказалі ўдзельнікі Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў венгерскім Дзьёры, якіх сёння ўшаноўвалі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ідзе актыўная кампанія па распрацоўцы талісмана будучых Еўрагульняў. Юныя беларускія спартсмены, якія дабіліся высокіх рэзультатаў у канцы ліпеня на Еўрапейскім юнацкім фестывалі ў Дзьёры, таксама расказалі, якім яны бачаць талісман. Многім у час спаборніцтваў у Венгрыі спадабаўся Агрык - талісман беларускіх алімпійскіх каманд на многіх буйных мерапрыемствах.

"Гэты талісман быў з намі ў Венгрыі. І сапраўды ён нам дапамог дабіцца высокіх рэзультатаў, яго копія прысутнічала заўсёды побач. Ён запамінальны. Маё меркаванне, будучы талісман Еўрагульняў павінен скапіраваць манеру паводзін, нейкія рысы талісмана беларускіх алімпійскіх каманд. Яшчэ мне падабаецца ідэя зрабіць талісманам тыгра", - расказаў сярэбраны прызёр у кіданні молата на ЕЮАФ Артур Маскаленка.

Валейбалістка юніёрскай зборнай Беларусі Юлія Мінюк адзначыла, што талісман павінен быць яркім і запамінальным, каб яго можна было пазнаць нават па абрысах. Многім юным атлетам вельмі падабаецца ідэя адлюстравання бусла - аднаго з сімвалаў Беларусі. "Толькі бусел павінен быць спартыўным і актыўным", - падкрэслілі юныя атлеты.

Як паведамлялася, Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску.

Заяўкі на конкурс па распрацоўцы талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, выяву і імя. З падрабязнасцямі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайтах Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і БЕЛТА. Уладальнікі трох прызавых месц атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі