23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартавалі анлайн-продажы афіцыйнай сувенірнай прадукцыі II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі БЕЛТА ў фондзе "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".
Кіраўніцтва аргкамітэта выбрала партнёра для заключэння адпаведнага пагаднення - анлайн-гіпермаркет 21vek, які выступіць платформай для размяшчэння сувенірнай прадукцыі з магчымасцю далейшага ажыццяўлення куплі.
У афіцыйны сайт II Еўрапейскіх гульняў інтэрнэт-магазін інтэграваны ў выглядзе спецыяльна абазначанай клікабельнай кнопкі. Такім чынам, набываць велізарны асартымент прадукцыі, што прапануецца арганізатарамі кантынентальнага форуму, стане яшчэ больш зручна. Кожны тавар мае фота і апісанне, што аблягчае выбар.
Магчыма дастаўка ў любую кропку краіны. Гэта асабліва зручна для тых, хто не можа трапіць на арэны або ў магазіны, дзе прадаецца сувенірная прадукцыя мультыспартыўнага форуму.