23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні - лепшы спосаб для Беларусі прадставіць сябе свету. Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала АНТ у праграме "Контуры" старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, паведамляе БЕЛТА.
"Цырымонія адкрыцця была надзвычайная. Думаю, гэта найлепшы спосаб для Беларусі прадставіць і паказаць сябе свету. Я вельмі рады, што ёсць магчымасць быць цяпер у краіне", - сказаў Міларад Додзік.
Таксама ён паведаміў, што ў час візіту ў Беларусь яму ўдалося наведаць МАЗ, паглядзець на прадукцыю. "Паводле маёй ацэнкі, якасць тавару, узровень вытворчасці нічым не ўступае такім жа заходнім прадпрыемствам. Дарэчы, гэта прадукцыя прадстаўлена ўжо ў Босніі і Герцагавіне, у Сербіі. Я вяртаюся ў поўнай упэўненасці, што ў нас ёсць новыя напрамкі развіцця эканамічнага супрацоўніцтва", - сказаў на заканчэнне старшыня Прэзідыума.