Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

18 Чэр 2019

Спорт ва ўсе часы быў паслом міру - факеланосцы II Еўрапейскіх гульняў

Спорт ва ўсе часы быў паслом міру - факеланосцы II Еўрапейскіх гульняў

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Факеланосцы эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў - зорныя паслы, артысты, спартсмены і музыканты, якія ўдзельнічалі 18 чэрвеня ў перадачы "Полымя міру" на дыстанцыі па праспекце Незалежнасці, падзяліліся з карэспандэнтам БЕЛТА сваімі думкамі аб значнасці мультыспартыўнага форуму.

Спорт ва ўсе часы быў паслом міру, гэта мова, якая звязвае розныя народы, краіны і кантыненты, падкрэслівалі факеланосцы.

Удалося паразмаўляць з алімпійскай чэмпіёнкай у лыжнай акрабатыцы Алай Цупер, якая, нягледзячы на працяглую спартыўную кар'еру, упершыню стала факеланосцам напярэдадні форуму ў роднай Беларусі. "Магу сказаць, што нашы спартыўныя аб'екты, ды і ў цэлым краіна падрыхтаваны на ўзроўні Алімпійскіх гульняў. Беларусы павінны ўразіць замежных спартсменаў і турыстаў гасціннасцю, уважлівасцю, паказаць найвышэйшы клас ва ўсім, у тым ліку і дастойныя рэзультаты ва ўсіх відах спорту. Хацелася б наведаць і скачкі на батуце, і спартыўную гімнастыку, і самба, але будзем глядзець, як складуцца абставіны", - сказала спартсменка.

На думку піяніста Расцілава Крымера, музыка таксама - пасол міру. "Калі больш увагі будзе музычным творам і спартыўным спаборніцтвам, здольным аб'яднаць нас, тады наш свет стане лепшым. Хочацца пажадаць нашым спартсменам вялікіх поспехаў. Няхай гэтыя гульні стануць для іх сапраўды новым знамянальным крокам на шляху да Алімпу", - адзначыў Расціслаў Крымер. Дыстанцыю з "Полымем міру" ён пераадолеў яшчэ 17 чэрвеня разам з сынам.

Беларускі выканаўца Аляксей Хлястоў ганарыцца дзвюма важнымі ролямі на II Еўрапейскіх гульнях - зорнага пасла і факеланосца. У эстафеце "Полымя міру" 18 чэрвеня яму трэба было пераадолець перадфінальныя 140 м "вогненнага" шляху.  "Для мяне быць у ролі факеланосца ганарова і хвалююча, таму што так я станаўлюся часткай гісторыі Беларусі. Здорава, што аб гэтым будуць ведаць і помніць мае дзеці, сябры, знаёмыя. Хвалююся, як перад канцэртам. У цэлым жа здорава, што задзейнічалі ў эстафеце такую вялікую колькасць выдатных беларусаў - гэта сведчыць пра кансалідацыю нашага грамадства", - сказаў спявак.

Напярэдадні прэм'еры спектакля на дыстанцыю выйшаў і рэжысёр тэатра і кіно Аляксандр Яфрэмаў. "У шэсць гадзін здаю спектакль, перад гэтым прабег, паўдзельнічаў у свяце, парадаваўся за нашу краіну. Спадзяюся, што такія эмоцыі не пакінуць на працягу дня", - падзяліўся ўражаннямі народны артыст Беларусі.

Фінішаваў з полымем міру ад нулявога кіламетра да сцэны на Кастрычніцкай плошчы, дзе адбылася цырымонія ўшанавання факеланосцаў, саліст групы "Без білета" Віталь Артыст. "Няхай гэты агонь распаліць нашу з вамі ўнутраную сілу, жаданне перамагаць не толькі на гульнях, але і ў жыцці", - пажадаў ён са сцэны.

Чэмпіён СССР у скачках на батуце Мікалай Казека прызнаўся, што сачыць будзе, зразумела, за спаборніцтвамі батутыстаў, але не выключае наведвання і іншых спаборніцтваў у якасці балельшчыка. "Усе нашы спартсмены рыхтаваліся вельмі сур'ёзна, быў вельмі сур'ёзны адбор. Думаю, што да гэтых гульняў усе падышлі з поўнай баявой гатоўнасцю. І ўпэўнены, многіх гасцей здзівіць тое, як падрыхтаваўся да гэтай падзеі Мінск. З часоў правядзення хакейнага чэмпіянату сталіца набрала добры тэмп, даказваючы сваю адпаведнасць узроўню міжнародных спаборніцтваў", - адзначыў заслужаны беларускі трэнер па фрыстайле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі