27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі сёння зацверджаны шэфы місій на II Еўрапейскіх гульнях і на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі 2019 года ў Баку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Кіраўніком беларускай спартыўнай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску стане першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў.
На XV летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі 2019 года ў Баку (Азербайджан, 21-27 ліпеня) шэфам місіі выступіць начальнік аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак.
На пасяджэнні выканкама НАК Беларусі таксама падведзены вынікі па рэалізацыі праграм Алімпійскай салідарнасці за 2018 год і разгледжаны пытанні, якія датычацца бягучай дзейнасці арганізацыі.