Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

3 Чэр 2019

Прэзідэнт Азербайджана наведае Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Прэзідэнт Азербайджана наведае Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў
Андрэй Дапкюнас і Лаціф Гандзілаў. Фота МЗС

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведае Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Тэму падрыхтоўкі да маючага адбыцца візіту абмеркавалі сёння ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі Лаціф Гандзілаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі таксама разгледзелі пытанні далейшага ўмацавання шматпланавага супрацоўніцтва дзвюх краін у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках сістэмы ААН. Яны абмяняліся меркаваннямі аб узаемадзеянні Беларусі і Азербайджана ў рамках Руху недалучэння (РН), у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца старшынства Азербайджана ў РН і саміту РН у Баку ў кастрычніку гэтага года.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня пад эгідай Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У гульнях прымуць удзел больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 дзяржаў, яны будуць спаборнічаць у 15 відах спорту. Упершыню Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі