22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча прыме III Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у 2023 годзе. Такое рашэнне прынята сёння ў Мінску на Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Арганізатары Гульняў-2023 плануюць, што спаборніцтвы лепшых атлетаў Старога Свету пройдуць у Кракаве.
Такім чынам, Польшча прыме эстафету ад Мінска, у якім у гэтыя дні праходзяць II Еўрапейскія гульні. У іх прымаюць удзел больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін, якія разыгрываюць узнагароды ў 15 відах спорту.
Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана - Баку.