Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

16 Стд 2018

Новы фармат спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы перад ІІ Еўрагульнямі пратэсціравалі ў Партугаліі

Новы фармат спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы перад ІІ Еўрагульнямі пратэсціравалі ў Партугаліі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы фармат спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, які можа быць выкарыстаны ў час ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску, пратэсціравалі ў Партугаліі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі Еўрагульняў.

У спартыўным комплексе партугальскага горада Віла-Рэал-ды-Санту-Антоніу прайшлі спаборніцтвы па новай лёгкаатлетычнай праграме Dynamic New Athletics, якую плануецца прадставіць на ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску. Спартсмены з нацыянальных каманд Партугаліі, Іспаніі спаборнічалі ў 10 дысцыплінах: мініятлон, скачкі ў даўжыню (жанчыны), кіданне кап'я (мужчыны), скачкі ў вышыню (жанчыны), бег на 100 м (мужчыны і жанчыны), бег на 110 м з бар'ерамі (мужчыны), бег на 100 м з бар'ерамі (жанчыны), змешаная эстафета 4х400 м і эстафета праследавання.

Пераможцу ў індывідуальных дысцыплінах, а таксама ў эстафетах прысуджаецца 12 ачкоў, другому месцу - 10, трэцяму - 8, чацвёртаму - 6, пятаму - 4, шостаму - 2 ачкі. Атлеты і каманды, якія не дапушчаны да спаборніцтваў, сышлі з дыстанцыі, а таксама не фінішавалі, ачкамі не ўзнагароджваюцца.

Ачкі, набраныя ў дзевяці дысцыплінах, вызначаюць пазіцыі, з якіх каманды стартуюць у дзясятай дысцыпліне - эстафеце праследавання. Адставанне ў адно ачко эквівалентна розніцы ў адзін метр на старце эстафеты. Гэты від бегавой дысцыпліны - змешаны старт з дыстанцыямі на 800 м, 600 м, 400 м і 200 м. Кожная каманда ў праследаванні складаецца з двух мужчын і дзвюх жанчын, якія выступаюць у наступнай паслядоўнасці: 800 м (мужчыны) - 600 м (жанчыны) - 400 м (мужчыны) - 200 м (жанчыны). Мацнейшая каманда ў праследаванні становіцца пераможцам спаборніцтваў.

Ідэя змяненняў у лёгкаатлетычнай праграме - Dynamic New Athletics - на Еўрапейскіх гульнях у Мінску належыць Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Новы падыход павінен стварыць дружалюбны для моладзі фармат лёгкаатлетычных спаборніцтваў і тым самым выклікаць павышаную цікавасць у балельшчыкаў. Зацвердзіць фармат і рэгламент турніру плануецца летам 2018 года, тады і адбудзецца афіцыйная перадача Мінску права на правядзенне спаборніцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі