Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Чэр 2019

На II Еўрапейскіх гульнях трэба паказаць максімум магчымасцей і найлепшы вынік - Лукашэнка

На II Еўрапейскіх гульнях трэба паказаць максімум магчымасцей і найлепшы вынік - Лукашэнка

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне членам беларускай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гісторыя алімпійскага руху ў нашай краіне даўняя і слаўная. "Мы ганарымся беларускімі атлетамі, чые імёны і трыумфы назаўсёды ўпісаны ў летапіс перамог айчыннага і сусветнага спорту. Захапляемся іх мужнасцю, сілай духу  і воляй да перамогі, - гаворыцца ў прывітанні. - Быць годнымі пераемнікамі куміраў папярэдніх пакаленняў – значыць паказаць на ІІ Еўрапейскіх гульнях максімум сваіх магчымасцей і найлепшы вынік. Яскравымі выступленнямі і бясспрэчнымі рэкордамі чарговы раз падняць краіну на п’едэстал спорту высокіх дасягненняў".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што нацэленасць на поспех, майстэрства, прафесійныя амбіцыі трэнераў і спартсменаў прывядуць беларускую каманду да новых алімпійскіх вяршынь. "Энергія роднай зямлі надасць на гэтым шляху сілы, а падтрымка балельшчыкаў настроіць на бескампрамісную  і захапляючую барацьбу за медалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў членам нацыянальнай дэлегацыі моцнага здароўя, спартыўнай удачы і гучных перамог на славу Беларусі.

Прывітанне Прэзідэнта членам дэлегацыі Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях

Членам дэлегацыі Рэспублікі Беларусь
на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў г.Мінску

Дарагія сябры!

Гісторыя алімпійскага руху ў нашай краіне даўняя і слаўная. Мы ганарымся беларускімі атлетамі, чые імёны і трыумфы назаўсёды ўпісаны ў летапіс перамог айчыннага і сусветнага спорту. Захапляемся іх мужнасцю, сілай духу  і воляй да перамогі.

Быць годнымі пераемнікамі куміраў папярэдніх пакаленняў – значыць паказаць на ІІ Еўрапейскіх гульнях максімум сваіх магчымасцей і найлепшы вынік. Яскравымі выступленнямі і бясспрэчнымі рэкордамі чарговы раз падняць краіну на п’едэстал спорту высокіх дасягненняў.

Упэўнены, што нацэленасць на поспех, майстэрства, прафесійныя амбіцыі трэнераў і спартсменаў прывядуць нашу каманду да новых алімпійскіх вяршынь. Энергія роднай зямлі надасць на гэтым шляху сілы, а падтрымка балельшчыкаў настроіць на бескампрамісную  і захапляючую барацьбу за медалі.

Веру ў вас, жадаю моцнага здароўя, спартыўнай удачы і гучных перамог на славу нашай Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь,
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі