Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

19 Чэр 2019

МЗС Беларусі расказала, хто з ВІП-гасцей будзе на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

МЗС Беларусі расказала, хто з ВІП-гасцей будзе на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

19 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў сёння на брыфінгу, хто з ВІП-гасцей будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА

"Паслязаўтра пачнуцца II Еўрапейскія гульні. Гэта мерапрыемства не толькі беспрэцэдэнтнае і вельмі важнае для краіны, але і для кантынента з'яўляецца адным з буйнейшых мультыспартыўных форумаў, - адзначыў Анатоль Глаз. - Для нас вялікі гонар, што шэраг дэлегацый плануюць удзел у цырымоніі адкрыцця на вышэйшым і высокім узроўні. Гэта прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў. Мы таксама чакаем кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі РФ Рамзана Кадырава".

Плануецца ўдзел кіраўніцтва міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы Раберта Антаніёне, намесніка генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Нады Аль-Нашыф, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграна Саркісяна, дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, генеральнага дырэктара сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майры Моры.

"У складзе нашых замежных гасцей чакаем дэлегацыі Вялікабрытаніі і Венгрыі, якія ўзначаляць упаўнаважаныя асобы: дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі Джордж Холінгберы, міністр канцылярыі прэм'ер-міністра Венгрыі Гергей Гуяш", - дадаў прэс-сакратар.

У цэлым акрамя спартсменаў з 50 дзяржаў, больш як тысячы журналістаў і шматлікіх гасцей у мерапрыемствах гульняў плануюць прыняць удзел каля 20 дэлегацый на ўзроўні кіраўніцтва спартыўных ведамстваў замежных дзяржаў, прадстаўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, прэзідэнты і генеральныя сакратары больш як 40 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін Еўропы, кіраўніцтва міжнародных і еўрапейскіх спартыўных федэрацый.

Сёння ў час брыфінгу ў МЗС дыпламаты і прадстаўнікі міжнародных арганізацый будуць праінфармаваны аб парадку наведвання мультыспартыўнага форуму. Удзельнікам таксама будзе прадастаўлена інфармацыя аб мерах бяспекі, якія прымаюцца на спартыўных аб'ектах у час II Еўрапейскіх гульняў, і іншыя актуальныя пытанні, якія ўяўляюць інтарэс для замежных гасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі