Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

6 Чэр 2019

Міжнародны вяшчальны цэнтр ІІ Еўрапейскіх гульняў пачне працаваць з 17 чэрвеня

Міжнародны вяшчальны цэнтр ІІ Еўрапейскіх гульняў пачне працаваць з 17 чэрвеня

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны вяшчальны цэнтр (МВЦ), які забяспечыць трансляцыю ІІ Еўрапейскіх гульняў, пачне працаваць у Мінску з 17 чэрвеня. Сёння з арганізацыяй важнага для спартыўнага форуму аб'екта ў Футбольным манежы азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзякуючы тэлетрансляцыі ІІ Еўрапейскія гульні ўбачаць балельшчыкі ў 130 краінах, у тым ліку ў 47 еўрапейскіх, што стане выдатнай рэкламай і папулярызацыяй Беларусі ў свеце.

Цэнтр уяўляе сабой комплекс з усім неабходным абсталяваннем, што забяспечвае кругласутачнае вяшчанне. У яго структуру ўваходзіць некалькі зон: зоны для дамашняга і нацыянальнага вяшчальніка, праваўладальнікаў, галоўны тэлевізійны лагістычны склад (месца для захоўвання здымачнага абсталявання), тэхнічная зона і інш. У час Гульняў адсюль будуць каардынавацца дзеянні тэлевізійных брыгад, тэхнічных сродкаў. Таксама ў ліку асноўных задач - фарміраванне архіва спаборніцтваў, апрацоўка матэрыялаў, падрыхтоўка відэарада найбольш цікавых момантаў, гуку каментатара. Дадаткова МВЦ зможа прадастаўляць відэа для службы навін, пакет праграм для трансляцыі на спартыўныя комплексы.

Як далажыў кіраўніку ўрада менеджар аб'екта Дзмітрый Шыла, цэнтр ужо гатовы да эксплуатацыі і пачне функцыянаваць у поўным аб'ёме з 17 чэрвеня. Ён будзе адкрыты з 6.00 да 2.00 наступных сутак. Каб пераабсталяваць манеж пад няпрофільныя функцыі, праведзены значны аб'ём работ. Агульная плошча падрыхтаваных тэхналагічных і офісных памяшканняў складае каля 3,8 тыс. кв.м. Для ахаладжэння вялікіх закрытых ангараў прыменены сістэмы з тэкстыльнымі перфараванымі паветраадводамі. Устаноўлены дадатковыя сістэмы пажаратушэння і апавяшчэння. За кошт часовай інфраструктуры значна мадэрнізавана сістэма электрасілкавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі 1-й асобай катэгорыі надзейнасці.

"Асноўнае прызначэнне цэнтра - збор інфармацыі з усіх аб'ектаў, апрацоўка відэасігналу, вынікаў спаборніцтваў, іх адпраўка па чатырох міжнародных тэлевізійных каналах праваўладальнікам", - растлумачыў Дзмітрый Шыла.

Дамашнім тэлевяшчальнікам спартыўнага форуму будзе іспанская кампанія ISB, ад якой акрэдытавана каля 200 чалавек. У час наведвання цэнтра Сяргей Румас пагутарыў з выканаўчым дырэктарам кампаніі Урсулай Рамера. Яна сама рэжысіравала прамыя трансляцыі многіх дысцыплін міжнародных спаборніцтваў, а ў Мінску будзе кантраляваць, каб групы з кожнай пляцоўкі Гульняў забяспечвалі не толькі выразны сігнал, але і высокі ўзровень карцінкі. Урсула Рамера адзначыла, што задаволена падрыхтоўкай цэнтра з боку дырэкцыі.

Сяргей Румас пацікавіўся, ці ўсё ідзе па графіку. "Вострых пытанняў на сённяшні дзень няма, ідзе мантаж абсталявання. Максімальна адначасова тут могуць знаходзіцца да 400 чалавек", - адзначыў Дзмітрый Шыла.

Прэм'ер-міністр асабліва звярнуў увагу на неабходнасць скаардынаваць работу транспарту для абслугоўвання ўсіх аб'ектаў Гульняў, у тым ліку вяшчальнага цэнтра. Дырэктар фонду ІІ Еўрапейскіх гульняў Георгій Катулін праінфармаваў, што гэта пытанне плануецца дэталёва абмеркаваць у бліжэйшы час.

Права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якое адбылося ў кастрычніку 2016-га ў Мінску. ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі