Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

4 Крс 2019

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па тэме ІІ Еўрапейскіх гульняў пачала работу ў Мінску

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па тэме ІІ Еўрапейскіх гульняў пачала работу ў Мінску

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "ІІ Еўрапейскія гульні - 2019: псіхолага-педагагічныя і медыка-біялагічныя аспекты падрыхтоўкі спартсменаў" стартавала сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канферэнцыя пачалася пленарным пасяджэннем у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі. "Спорт і навука неаддзельныя адно ад аднаго ў сучасным грамадстве. На канферэнцыі будуць абмеркаваны сістэмы спартыўнага адбору, падрыхтоўкі атлетаў і трэнераў, сучасныя тэхналогіі псіхалагічнага і медыцынскага суправаджэння", - адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Удзел у мерапрыемстве прынялі міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня Каардынацыйнай камісіі ІІ Еўрапейскіх гульняў Спірас Капралас і рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін. Работа канферэнцыі прадоўжыцца ў БДУФК і завершыцца 5 красавіка.

На пленарным пасяджэнні падпісаны таксама дагавор аб стварэнні на базе БДУФК сумеснага з БНТУ навукова-адукацыйнага кластара "Інтэлектуальныя тэхналогіі ў спорце".

"Ужо ў бягучым годзе на базе БДУФК адкрыецца цэнтр тэсціравання з унікальным абсталяваннем, які дасць магчымасць прымяніць сучасныя бесправадныя тэхналогіі, методыкі ацэнкі тэхнічнага і фізічнага патэнцыялу атлетаў. Першы год мы плануем сканцэнтравацца на некалькіх цыклічных і гульнявых відах спорту. У прыватнасці, гаворка ідзе аб плаванні, цяжкай і лёгкай атлетыцы, фрыстайле, акрабатыцы, футболе, валейболе і хакеі", - расказаў Сяргей Рэпкін.

У канферэнцыі прымуць удзел больш за 200 вучоных, прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў, спартыўных школ і арганізацый, федэрацый па відах спорту з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Узбекістана, Літвы, Польшчы і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, фонд "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі